- 220139, г. Мінск, вул. Карвата, 78
- (017) 370-54-10
- (017) 370-54-10
- rosn@mchs.gov.by
Кіраўніцтва
Гісторыя
Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» з'яўляецца падраздзяленнем па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь цэнтральнага падпарадкавання. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 1991 г. № 179 быў створаны Рэспубліканскі спецыялізаваны атрад МУС Рэспублікі Беларусь па правядзенні першачарговых аварыйна-выратавальных работ для эфектыўнага рэагавання на найбольш складаныя надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на тэрыторыі рэспублікі, уключаючы ўцечкі небяспечных хімічных рэчываў, радыяцыйныя аварыі, абвальванне будынкаў, здарэння на акваторыі і іншыя. На раннім этапе дзейнасці, атрад, як і ўся Рэспубліканская сістэма рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, знаходзіўся ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў, аднак у 1999 годзе, пасля стварэння профільнага Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, атрад стаў яго часткай. Згодна са Статутам ДУ «РАСП «ЗУБР» МНС Рэспублікі Беларусь адной з яго асноўных функцый з'яўляецца ўдзел у міжнародных выратавальных аперацыях, аказанне дапамогі замежным дзяржавам па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, у тым ліку ў рамках міжнароднай кансультацыйнай групы па пошуку і выратаванні ААН.